Матч “Сцяўа” – БАТЭ пакажа тэлеканал “Лад”

Матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў “Сцяўа” – БАТЭ будзе паказаны щ наўпроставым эфіры тэлеканалам “Лад”. Як паведамілі “Еўрарадыё” у спартыўнай дырэкцыі Белтэлерадыёкампаніі, пакуль з Румыніі няма адказу, аднак беларускі бок на 99% гатовы прыняць трансляцыю.

Нагадаем, што ў праграмах беларускіх тэлеканалаў трансляцыя матча не была пазначаная, што выклікала незадавальненне балельшчыкаў. Як нам паведамілі ў прэс-службе БТ, тэлеканал “Лад” можа пачаць трансляцыю матча ў 20.25.

У першым матчы БАТЭ і “Сцяўа” згулялі ўнічыю 2:2. Барысаўчанам, каб прайсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, трэба альбо перамагаць гаспадароў поля з любым лікам, альбо згуляць ўнічыю з лікам 3:3, 4:4 і г. д.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі