Матч "Рома" — БАТЭ будзе судзіць англічанін Марцін Аткінсан
Матч групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў "Рома" — БАТЭ будзе судзіць англічанін Марцін Аткінсан з брыгадай сваіх суайчыннікаў, інфармуе "Прессбол". Ён пройдзе ў сераду, 9 снежня, у Рыме на "Stadio Olimpico", пачатак у 22.45 паводле беларускага часу.
У паядынку "Ромы" і БАТЭ можа вырашыцца лёс пуцёўкі ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. У групе лідыруе "Барселона" (13 ачкоў), якая згуляе з "Баерам" (5 ачкоў). Таксама 5 ачкоў мае "Рома", 4 ачкі ў БАТЭ.
Фота: nextimpulsesports.com, pressball.by