Маскоўскі Маўзалей: Леніна перавозіць у Мінск не будуць

Чуткі пра перавоз цела Леніна ў Беларусь не пацвердзіліся. У маскоўскім Маўзалеі нічога падобнага нават не чулі.
Супрацоўнік установы заявіў Еўрарадыё, што гэта проста выдумкі:

Супрацоўнік Маўзалея: “Глупствы ўсё гэта. Няма такой інфармацыі, не ведаю, адкуль вы яе ўзялі”.

Нагадаем, расійскія інфармацыйныя агенцтвы на днях паведамлялі, што беларускі прэзідэнт ужо гатовы прыняць цела Леніна ў Мінску. Нібыта атачэнне Аляксандра Лукашэнкі неаднойчы абмяркоўвала перавозку цела правадыра сусветнага пралетарыяту ў Беларусь.

На іх думку, Ленін з’яўляецца сімвалам адзінства, таму яго цела, знаходзячыся ў Мінску, магло б згуртаваць беларускую нацыю перад пагрозай звонку.

Па звестках расійскіх агенцтваў, планавалася нават паставіць спецыяльны будынак, падобны да маскоўскага Маўзалея.


Фота — novosti.err.ee

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі