Маштабнае турне U2 пагражае экалогіі планеты

Сусветнае турнэ гурта U2 пагражае экалогіі. Такую выснову зрабілі абаронцы навакольнага асяроддзя. Па іх падліках, канцэрты тура U2-360 пацягнуць за сабой выкіды парніковых газаў у атмасферу, супаставімыя з наступствамі палёту рокераў на Марс і назад.

Тур працягнецца паўтары гады і за гэты час гурт, 200 чалавек з суправаджальнай каманды і горы абсталявання налётаюць велізарную адлегласць. У выніку выкіды вуглякіслага газу ў атмасферу будуць проста празмернымі і каб кампенсаваць шкоду, рокерам трэба будзе пасадзіць каля 20 тысяч дрэў.

Нагадаем, што летась падчас экалагічнага саміту ў Токіо Бона горача выказваўся за неабходнасць мінімізацыі ўздзеяння чалавека на прыроду. “Нам трэба лепей клапаціцца пра сваю планету”, - казаў ён.

music.com.ua
Фота: .mp3hi5.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі