Масавае адключэнне электрычнасці ў Лідскім раёне

Масавае адключэнне электрычнасці ў Лідскім раёне

Масавае адключэнне электрычнасці адбылося пасля 21-й гадзіны 27 красавіка ў 10 вёсках і ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна. Без святла засталіся больш за 10 тысяч чалавек. Электрычнасці не было ва ўстановах аховы здароўя і адукацыі, на шклозаводзе "Нёман".

Як інфармуе прэс-служба МНС, для забеспячэння электраэнергіяй цэха прадпрыемства па вытворчасці шкловаты прыцягваўся перасоўны генератар лідскіх ратавальнікаў, але ён не спатрэбіўся. Ужо ў 22.05 электрычнасць з'явілася. Прычына адключэння высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі