Марш камуністаў у Харкаве разагнала міліцыя (відэа)

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў:

“Мітынг у Харкаве завершаны. Міліцыя затрымала два дзясяткі чалавек, якія парушылі забарону на гэты антыўкраінскі мітынг. У тым ліку, затрымалі галоўную харкаўскую камуністку, экс-нардэпа Алу Александроўскую. З крыкамі і заклікамі “Украіна не дзяржава” ёй трэба размаўляць са следчым у райаддзеле, а не балатавацца ва ўкраінскі парламент”, — паведаміў міністр.

Удзельнікі акцыі пад назвай “Марш міру” пачалі збірацца каля 11.30, інфармуе УНІАН. Да іх падышоў судовы выканаўца і зачытаў рашэнне аб забароне масавага мерапрыемства, аднак удзельнікі шэсця адмовіліся выконваць рашэнне. Пасля гэтага супрацоўнікі міліцыі адцяснілі людзей, найбольш актыўных затрымалі і пасадзілі ў аўтобусы.

Паводле інфармацыі МУС Украіны, затрыманых даставяць у тэрытарыяльнае падраздзяленне міліцыі, вызначаць іх асобы і правядуць з імі прафілактычную размову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі