“Mars Volta” выпускаюць музычны васьмікутнік

23 чэрвеня на прылаўкі музычных крам ляжа пятая студыйная пласцінка амерыканскіх прагрэсіў-рокераў “The Mars Volta”.
Альбом, атрымаў назву "Octahedron" (васьмікутнік).

У запісе ўзялі ўдзел гітарыст “Red Hot Chili Peppers” Джон Фрушыянтэ, саксафаніст Адрыян Тэразас-Гансалес і гітарыст/саўнд-маніпулятар Пол Хінахас.

У склад альбома ўвойдуць восем трэкаў. У якасці першага сінгла будзе выпушчаная песня "Since We've Been Wrong".


music.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі