Marilyn Manson выпусціў новы сінгл "Deep Six" (слухаць)

Marilyn Manson выпусціў новы сінгл пад назвай "Deep Six". Ён стаў другім папярэднікам будучага паўнафарматнага рэлізу "The Pale Emperor" пасля прэзентаванай раней "The Third Day Of A Seven Day Binge".

Дзясяты ў калекцыі Браяна Уорнэра альбом павінен убачыць свет 19 студзеня 2015-га. Новую сваю працу Мэнсан характарызуе як "вельмі кінематаграфічную".

"Я вызваліў правінцыяла, які сядзіць у ва мне і яго блюзавы голас арганічна спалучыўся з традыцыйна цяжкім матэрыялам", — кажа музыка.

Папярэдняя пласцінка Уорнэра "Born Villian", датаваная 2012-га годам, паказала даволі сціплыя вынікі продажаў. Мяркуецца, што "The Pale Imperor" цалкам можа стаць значна больш паспяховай, мяркуючы па больш магутным і выразным гучанні сінглаў.

Фота: stereogum.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі