«Манго-Манго» выдае новы альбом

Гурт «Манго-Манго» амаль скончыў працу над новым альбомам.  Як распавёў дырэктар гурта Вадзім Гардзееў, «апошнія два месяцы музыкі займаюцца канчатковым звядзеннем усіх трэкаў, якія трапяць на альбом. Агулам запісана 16 кампазіцый, аднак на пласцінцы, хутчэй за ўсё, будзе каля 12-ці». Па словах Гардзеева, афіцыйны рэліз альбому прызначаны на лістапад.

"Гурт працаваў над гэтым дыскам каля трох з паловай гадоў і жадае выдаць сапраўды стыльны альбом, напоўнены інтэлектуальным гумарам, у фірмовым стылі «Манго-Манго".

Працаваць над кружэлкай гурту дапамагалі гітарыст «Калинова Моста» Канстанцін Ковачаў, саўнд-прадзюсар Канстанцін Ліснеўскі, духавыя секцыі на альбоме належыць Аляксею Бацячэнка, які раней працаваў з Леанідам Агуціным.

Назва альбома пакуль трымаецца ў сакрэце, вядома толькі, што яна будзе адпавядаць тытулу адной з песень.

Фота: krsk.kp.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі