Малдоўскі парламент зноў не здолеў выбраць прэзідэнта

У Малдове правалілася другая спроба зацвердзіць кандыдата ў прэзідэнты. За прадстаўніка новай кіруючай кааліцыі, лідэра Дэмакратычнай партыі Марыяна Лупу, прагаласавалі ўсяго 53 дэпутаты. Яму не хапіла 7 галасоў, перадае “Інтэрфакс”.
Правал другога галасавання па кандыдатуры прэзідэнта азначае, што зараз, паводле канстытуцыі, парламент краіны будзе распушчаны і ў Малдове пройдуць новыя выбары.

Праўда, з улікам таго, што двойчы за год распускаць парламент нельга, паўнамоцтвы палаты могуць быць спынены не раней за чэрвень 2010 года.

Са свайго боку, прадстаўнікі кіруючай кааліцыі плануюць змяніць працэдуру выбараў прэзідэнта (каб для перамогі кандыдату хапіла б простай большасці галасоў) ці наогул зрабіць прэзідэнцкія выбары ўсенароднымі.

Для падрыхтоўкі паправак у Канстытуцыю на мінулым тыдні была створана адмысловая камісія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі