"Малады Фронт" збіраецца падаць у суд на Мінгарвыканкам

Малады Фронт будзе падаваць скаргу ў суд на Мінгарвыканкам. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі. Нагодай для судовай скаргі стала тое, што чыноўнікі пратэрмінавалі адказ на заяўку аб правядзенні святочнага шэсця і канцэрта 14 лютага. Адказ мусіў прыйсці не пазней за 5 дзён да акцыі — гэта значыць, 9 лютага.

Але адна з заяўніц акцыі, маладафронтаўка Кася Галіцкая атрымала яго толькі ўвечары 11 лютага. Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні шэсця і канцэрту на падставе таго, што месца збору — плошча Якуба Коласа — знаходзіцца каля метро, што супярэчыць арт.9 закона “Аб масавых мерапрыемствах”. Альтэрнатыўнага месца чыноўнікі не прапанавалі.

Тым не менш маладафронтаўцы збіраюцца пачаць святкаваць Дзень Кахання 14 лютага ў 18 гадзін на заяўленым месцы — плошчы Якуба Коласа. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі