Маладафронтаўца Арцёма Дубскага пакаралі годам турмы

Год пазбаўлення волі — такі прысуд агучыў маладафронтаўцу Арцёму Дубскаму Асіповіцкі раённы суд. Суд падтрымаў патрабаванне пракурора. Хлопца пакаралі за ўхіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі.
Нагадаем, у красавіку мінулага года Дубскі быў прыгавораны да двух гадоў абмежавання волі за ўдзел у вулічнай акцыі прадпрымальнікаў. У кастрычніку, ужо пасля таго, як супраць яго была распачата крымінальная справа, Дубскі папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне, але пазней адклікаў сваю просьбу. У лютым яго затрымалі на гомельскім чыгуначным вакзале, да красавіка, калі Дубскага вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе, ён знаходзіўся за кратамі.

БелаПАН нагадвае, што сусветная праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала Арцёма Дубскага і яшчэ дзесяць грамадскіх актывістаў, асуджаных за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў, "вязнямі сумлення".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі