Мадону не пусцілі на стадыён у Будапешце

Венгерская федэрацыя футбола забараніла амерыканскай поп-зорцы Мадоне (Madonna) выступаць на сталічным стадыёне імя Феранца Пушкаша (Ferenc Puskas Stadium). Канцэрт павінен быў адбыцца 22 жніўня. Па меркаванні кіраўнікоў футбольнай федэрацыі, калі шматлікія прыхільнікі поп-зоркі выйдуць на газон стадыёна, то аднаўляць яго прыйдзецца, як мінімум, месяц, а ўжо менш чым праз два тыдні зборная Венгрыі павінна правесці на стадыёне матчы адборачнага цыклу чэмпіянату свету па футболе з камандамі Швецыі і Партугаліі.

Цяпер венгерскія арганізатары тэрмінова падшукваюць новае месца для канцэрту.

Тым часам шоў Мадоны ў Варшаве зноў апынулася пад пытаннем. У гэты раз яму пагражаюць не артадаксальныя католікі, пачуцці якіх закранаюць паводзіны спявачкі, а польскія пажарнікі.

Арганізатары канцэрту падалі кіраванню пажарнай аховы Варшавы няправільны план эвакуацыі глядацкай залы, а некаторыя дакументы не перавялі на польскую мову. Зараз у арганізатараў ёсць толькі пара дзён, каб усё выправіць, інакш пажарнікі не дазволяць праводзіць шоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі