Мадонна пачала займацца фітнэсам

Поп-каралева Мадонна (Madonna) адкрывае ўласную сетку фітнэс-цэнтраў Hard Candy Fitness.  Першы клуб будзе адкрыты ў сярэдзіне лістапада ў Мехіка. На цырымоніі адкрыцця будзе прысутнічаць сама спявачка. У першым фітнэс-цэнтры Мадонны акрамя залаў для фітнэса таксама будуць пляцоўкі для ёгі, танцавальныя студыі, сауны і безалкагольны бар.

"Падчас сусветных тураў мы з Мадоннай пабывалі ў многіх яе любімых гарадах па ўсім свеце, - кажа мэнэджар зоркі Гай Осеры. – І мы плануем адкрыць фітнэс-клубы Hard Candy Fitness у большасці з іх".

На сённяшні дзень плануецца адкрыццё яшчэ 10 клубаў Hard Candy Fitness у Аргенціне, Расіі, Бразіліі, а таксама ў буйных гарадах Еўропы і Азіі.

Фота: etoday.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі