Мадонна накіруе дачку ў кінематограф

У новым фільме Мадонны “W.E.” знімецца яе дачка Лурдэс, але якая роля дастанецца 13-гадовай дзяўчыне, пакуль не паведамляецца.  Сюжэт “W.E.” распавядае пра раман караля Вялікабрытаніі Эдуарда VIII і амерыканкі Уоліс Сімпсан, які прывёў да адрачэння караля ад пасады. Дзеянне карціны разгортваецца ў першай палове мінулага стагоддзя.

Бюджэт стужкі складае 27 мільёнаў долараў. Галоўныя ролі ў фільме выконваюць Эбі Корніш, Рычард Койл, Наталі Дормер і Лоўрэнс Фокс. Выхад W.E. прызначанае на 2011 год.

Новы фільм з'яўляецца другой працай Мадонны ў якасці рэжысёра. Першым праектам падобнага роду стаў фільм "Бруд і мудрасць", які выйшаў у 2008 годзе. Сюжэт карціны будаваўся вакол украінскага імігранта Андрэя, які раскручвае ўласны гурт. Фільм быў вельмі негатыўна сустрэты крытыкамі, і пры бюджэце ў 1,5 мільёны долараў прынёс толькі каля 200 тысяч збораў.

Фота: trend911.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі