Мадоне прапанавалі ключы ад роднага горада
Амерыканскі горад, у якім нарадзілася і вырасла Луіза Вераніка Чыконэ,
вядомая як Мадона, прапанаваў поп-спявачцы стаць яго ганаровым
грамадзянінам. Мэр Бі-Сіці, размешчанага недалёка ад Дэтройта, што ў штаце Мічыган, накіраваў Мадоне ліст з просьбай прыняць ключы ад горада. "Мы заўсёды ганарыліся вашымі дасягненнямі, але ваш нядаўні выступ у Зале славы рок-н-ролу нагадаў нам, што мы павінны аказаць Вам найвышэйшы гонар, на які толькі здольны Бі-Сіці", - напісаў кіраўнік горада.
Як нагадваюць мясцовыя СМІ, у 1985 годзе кандыдатуру Мадоны ў ганаровыя грамадзяне горада ўжо разглядалі, аднак тады спявачку прызналі занадта неадназначнай.
Акрамя таго, у канцы 1980-х гадоў гарадская адміністрацыя адмовілася прыняць у падарунак ад італьянскага скульптара помнік Мадоне, бо ўлады Бі-Сіці вырашылі, што яе папулярнасць з гадамі знікае.
Аднак зараз рада па мастацтве гатовая разгледзець прапановы па ўсталяванні скульптуры спявачкі "ў адной з яе знакамітых позаў".
Фота: www.epochtimes.com.ua