Мадона шукае падтрымкі ў Елізаветы ІІ

Мадона (Madonna) жадае заручыцца падтрымкай каралевы Елізаветы II для здымак свайго новага фільма, прысвечанага жыццю Караля Эдуарда VIII - дзядзькі цяперашняй Каралевы.  Мадона імкнецца да таго, каб фільм атрымаўся як мага больш аўтэнтычным, таму перад пачаткам працы над стужкай збіраецца наладзіць масты з каралеўскім дваром - каб атрымаць дазвол на здымкі ў Букінгемскім палацы.

“Мадона была б вельмі ўдзячная, калі б ёй дазволілі здымаць некаторыя эпізоды на тэрыторыі каралеўскай рэзідэнцыі, - кажа “крыніца” з асяроддзя спявачкі. - Проста яна любіць Вялікабрытанію, яе старажытную гісторыю і арыстакратычныя традыцыі”.

Нагадаем, што Эдуард VIII кінуў выклік асновам жыцця манархаў і адмовіўся ад пасады дзеля жаніцьбы з двойчы разведзенай амерыканкай Уоліс Сімпсан (Wallis Simpson). Пасля таго як Эдуард склаў з сябе абавязкі караля, карона перайшла да яго брата Георга VI – бацькі Лізаветы II, якая пасаду атрымала ад яго ў спадчыну 1952 годзе.

Ужо вядома, што ролю Ўоліс Сімпсан выканае актрыса Вера Фарміга (Vera Farmiga). Увесь акцёрскі склад стане вядомы пазней.

Фота: etoday.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі