Мадона і Гай Рычы разводзяцца

Поп-спявачка Мадона і яе муж брытанскі кінарэжысёр Гай Рычы прынялі рашэнне растацца, піша газета The Sun. Паводле інфармацыі выдання, пара аформіць развод хуткім часам. Паведамляецца, што Мадона жадае скончыць афармленне разводу да Каляд, аднак Рычы настойвае на паскарэнні працэсу скасавання шлюбу.

Рэдактар свецкай хронікі The Sun адзначыў, што на працягу некалькіх апошніх месяцаў спявачка і рэжысёр спрабавалі захаваць шлюб. Аднак, як толькі Мадона і Рычы зразумелі, што захаваць сям'ю ў іх не атрымаецца, яны прынялі рашэнне растацца.

Сярод прычынаў разводу называюцца адмова Рычы ўзяць яшчэ аднаго прыёмнага дзіцяці (у 2006 годзе пара ўсынавіла хлопчыка з Малаві), а таксама нежаданне Мадоны жыць у Англіі. Пасля таго, як развод будзе аформлены, Мадона з дзецьмі плануе пераехаць у Нью-Ёрк.

Чакаецца, што Мадона і Рычы афіцыйна заявяць аб сваім разводзе ў лістападзе. На працягу года чуткі пра іх развод з'яўляліся некалькі разоў. Аднак пара рэгулярна іх аспрэчвала.

У цяперашні час Рычы вярнуўся з Францыі са здымак свайго новага фільма "Шэрлак Холмс", каб паставіць сваіх бацькоў у вядомасць пра тое, што ён растаецца з жонкай. Мадона працягвае даваць канцэрты ў рамках свайго сусветнага тура "Sticky and Sweet".

Мадона і Рычы ажаніліся ў 2000 годзе. На працягу васьмі гадоў шлюбу пара пражывала ў Лондане і Уілтшыры. У 50-гадовай спявачкі і 40-гадовага рэжысёра ёсць агульны сын Рока.

Фота: www.mtv.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі