Мадона адкрые ў Маскве свой фітнес-клуб

Першы цэнтр поп-зорка прэзентавала ў лістападзе ў Мехіка.

Маскоўскі цэнтр размесціцца недалёка ад Чырвонай плошчы. У ім будзе зала з велатрэнажорамі, псіхасаматычная студыя і зала The Great Wall, у якой можна будзе практыкаваць ёгу і капаэйру. Мадона працуе над стварэннем клуба разам з экспертамі кампаніі New Evolution Ventures (NeV) і заснавальніцай расійскай сеткі "Планета Фітнэс" Ірынай Разумавай.


Па словах Мадоны, ёй вельмі падабаецца Масква і яе жыхары, таму свой другі клуб яна адчыняе менавіта там. “Я жадаю ўвасобіць у ім сваю філасофію здароўя і фітнэса, і ўкараніць самыя перадавыя праграмы”, - кажа спявачка.


Фота:www.ciko.az

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі