Маці Сімпсанаў распранецца для Playboy

Гераіня мультсерыяла “Сімпсаны” Мардж Сімпсан трапіць на вокладку лістападаўскага нумару часопіса “Playboy”. На вокладцы часопіса сінякосая маці сям’і Сімпсанаў будзе намаляваная ў выглядзе фірмовага труска Playboy, які прыкрывае яе аголенае цела. Вокладка прымеркаваная да 20-годдзя Сімпсанаў, якое будзе адзначацца ў снежні.

Журналістам стала вядома, што лістападаўскі нумар часопіса змесціць таксама фотаздымкі Мардж у ніжняй бялізне.

Нагадаем,што героі аднаго з найбольш папулярных мультсерыялаў не аднойчы траплялі на вокладкі розных выданняў. Адной з самых вядомых такіх “вокладак” стала выява Барта ў выглядзе дзіцяці з вокладкі альбома гурта Nirvana “Nevermind” у нумары часопіса Rolling Stone за лістапад 2002-га года.

Дарэчы, у мінулым годзе твар Гамэра Сімпсана з’явіўся на манеце ў 1 еўра.

Фота: simpsonworld.narod.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі