ЛЮК: “Жаночыя гурты руляць!” (фота)

7 сакавіка харкаўскі гурт ЛЮК прэзентаваў новыя песні, аднак змаўчаў пра гэта. Тым не менш і музыкі, і слухачы аджыгалі цэлы вечар напоўніцу. Фотарэпартаж з імпрэзы глядзіце тут. * * *
7 сакавіка харкаўскі гурт Люк прэзентаваў свае новыя песні ў клюбе BRONX! Але… на самой справе новых песень ніхто не пачуў. Справа ў тым, што музыкі гурта ЛЮК досыць сціплыя і па-просту з-за сціпласці не агучвалі назваў кампазіцыяў падчас канцэрту.

Разам з ЛЮК’амі невялікую (на жаль) колькасць меламанаў вітаў беларускі гурт “Дядюшкін Сон”, якія, відаць, перад канцэртам вельмі ўдала ўвайшлі ў адмысловы настрой, раскрылі ўсе чакры насустрач музычным гукам і прэзентавалі каля дзесяці кампазіцый нядрэннай інструментальнай імправізацыі. Песня “Леди на мопеде” стала эмблемай, так бы мовіць, вечару. Хутка з’явілася і сама “ледзі” – Вольга, вакалістка гурта Люк.

Канцэрт працягваўся некалькі гадзін, і ЛЮК’аў вызывалі на “Біс” аж тры разы. На трэці раз музыкі не здолелі выйсці на сцэну, бо зранку мусілі з’язджаць ў Брэст - наступнае месца музычнай дыслакацыі ў Беларусі.

Дзіўна было тое, што сярод прыхільнікаў гурта ЛЮК мною была заўважана вялііііііізная колькасць дзяўчын! І гэта радасна. Жаночыя гурты руляць!

Прапаную вашай увазе невялічкі фотарэпатраж з канцэрту і некалькі відэаўрыўкаў выступу ЛЮК’аў. Слухайце розную музыку, карацей

Запісваем інтэрв'ю, слухайце ў эфіры ў наступную суботу
















Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі