Лявон Вольскі выпускае новы праект

На  наступным тыдні  адбудзецца рэліз праекту "Такога няма нідзе", аўтарам якога з’яўляецца Лявон Вольскі. Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца 22 снежня ў Рэактары. Разам з Лявонам у запісе праекту, прысвечанага 60-м гадам мінулага стагоддзя, ўзялі ўдзел Павел Булатнікаў ("Ляпіс Трубяцкой"), Алег Хаменка ("Палац"), Уладзімір Пугач ("J:морс"), Віталь Артыст ("Без Білета"), Руся (Indiga, Akana-NHS), а таксама акцёры Ганна Хітрык ("ДзеціДзяцей"), Святлана Зелянкоўская, Алег Гарбуз. Праект будзе мець і сваю відэаверсію.


Лявон Вольскі і Уладзімір Пугач


Па словах аўтара праекта Лявона Вольскага, гэта псеўдадакументальны пазітыўна-музычны эксперымент на тэму таго, як бы выглядалі і што б спявалі яго ўдзельнікі, якія жылі ў той час у розных краінах свету – ад Францыі, Англіі і ЗША да Беларусі і Кітая. "Мне здаецца, што мы зрабілі шэраг сэнсацыйных і нават шакуючых выкрыццяў", – прызнаўся Лявон.

"Такога няма нідзе" будзе калекцыйным двухдыскавым выданнем (CD+DVD) з вялікім буклетам і прыемнымі бонусамі. Дыскі з'явяцца ў продажы 21 снежня, а афіцыйная прэзентацыя адбудзецца 22 снежня на фэсце "Сонцастаяння"  ў клубе "Рэактар".


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі