"Ляпісы" выклалі відэа ў памяць Олдзі

Гурт “Ляпіс Трубяцкой” выклаў у сеціва новы кліп да кампазіцыі “Афрыка” – кавера песні “Комитета Охраны Тепла”. Як паведамляе Music Itop, трэк быў узяты з сінглу “Священный огонь”, прысвечанага памяці лідара “Комитета Охраны Тепла” Олдзі.

Усе сродкі, атрыманыя ад продажу сінгла, пойдуць на дапамогу ўдаве Олдзі і яе пецярым дзецям. Відэа “Ляпісаў” можна паглядзець на YouTobe.

Нагадаем, аўтар песні “Афрыка”, лідар рэгі-гурта “Комитет Охраны Тепла” Сяргей “Олдзі” Белавусаў памёр ноччу з 4 на 5 лістапада ва ўзросце 49 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі