Ляпіс Трубяцкой выпусціў мультымедыйны бокс “Парад але”

Гурт Ляпіс Трубяцкой выпусціў у Беларусі мультымедыйны бокс “Парад але”. У яго ўвайшлі альбом “Маніфест” з чатырма бонус-трэкамі і першы ў гісторыі гурта DVD з кліпамі, сярод якіх ёсць некалькі эксклюзіўных.
Бонус трэкі да альбома — гэта песні “Черно-белый день”, “Государство” і два рэміксы на песню “Капітал”: ад культавага расійскага электроншчыка Ігара Ўдовина і расійскага альт-рок-рэпера Noize MC.

DVD уключае 17 кліпаў, пачынаючы з “Ау” і “ Розочки” да сучасных прац. Асабліа варта адзначыць кліп “Belarus Freedom і пастановачную версію кліпа “Маніфест”. У якасці бонуса на дыску прадстаўленыя канцэртныя здымкі песні “Ты кінула”, зробленыя падчас “Маніфеста-тура”.

Для афармлення рэлізу гурт зладіў фотасесію ў цыркавой рэтра-стылістыцы пад слоганам “касмічны цырк аўтсайдэраў”, пераўвасобіўшыся ў асілкаў, факіраў і клоўнаў,
Набыць падвойны digipack “Парад-алеможна ў крамах “Містэрыя гуку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі