“Ляпіс Трубяцкой” прэзентуе ў Кіеве патройны альбом.

29 красавіка беларускі гурт "Ляпіс Трубяцкой" адыграе першы за два гады паўнавартасны сольны канцэрт у Кіеве.


У рамках выступу музыкі прэзентуюць свой новы патройны альбом "Парад Але". У яго  ўключаныя перавыданні пласцінак "Капітал" і "Manifest" з бонус-трэкамі, а таксама DVD з лепшымі відэакліпамі за ўсю гісторыю "Ляпісаў".

 Музыкі абяцаюць адыграць у Кіеве як мінімум некалькі сваіх новых песень і правесці прэм'ерны паказ пластылінавага мультфільма "Never Again", створанага творчым аб'яднаннем "Дзеці Сонца".

 Падчас канцэрту таксама адбудзецца ўрачыстае ўручэнне "Ляпісам" прэміі "Непапса". Нагадаем,паводле вынікаў галасавання на адной з украінскіх радыёстанцый, альбом "Маніфест"прызнаны лепшым альбомам года.

music.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі