"Ляпіс Трубяцкой" – пераможца расійскіх узнагарод "RAMP"

Гурт "Ляпіс Трубяцкой" стаў трыумфатарам буйнейшых расійскіх альтэрнатыўных узнагарод "RAMP": каманда Міхалка перамагла в дзвюх намінацыях — "Гурт года" і "Кліп года" ("Огоньки"). Таксама сярод пераможцаў Lumen, Amatory, "ДДТ", Noize MC. Прыз у намінацыі "Гурт года" "Ляпісам" уручаў лідэр шатландскай каманды Franz Ferdinand Алекс Капранас. Вядучая запытала ў Міхалка, ці адчувае ён усю адказнасць моманту знаходжання на адной сцэне з такім вядомым музыкантам, на што Сяргей адказаў: “Малады чалавек яшчэ ўнукам будзе распавядаць пра гэты момант”.

Беларускі гурт The Toobes, які прэтэндаваў на перамогу ў намінацыі “Underground Act Года” узнагароды не атрымаў. У гэтай намінацыі перамог калектыў Mari! Mari! з Уладзівастока. Аднак за некалькі дзён да “RAMP” стала вядома, што 31 кастрычніка The Toobes выступяць у Піцеры на разагрэве ў Franz Ferdinand. І гэта ўжо без успамінаў пра нядаўнюю прапанову супрацоўніцтва ад Tricky.

Поўны спіс пераможцаў "RAMP" – http://ramp.a1tv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі