Ляпіс Трубяцкой паказвае новы кліп (глядзець)

Гурт Ляпіс Трубяцкой прэзентаваў на адным з буйных расійскіх парталаў свой новы кліп на песню “Буревестник”.

Гэты кліп, зняты ў новай рабочасялянскай стылістыцы, стаў першым сінглам з будучага альбому Ляпісаў “Культпросвет”.

Сяргей Міхалок, якому і належыць ідэя кліпа, зняўся ў ім у выглядзе паэта Уладзіміра Маякоўскага. Сайт гурта паведамляе, што лідэр Ляпісаў лічыць сябе неафутурыстам і тлумачыць, што кліп натхнёны кубафутурызмам і супрэматызмам Малевіча, агіткамі і лозунгамі.

Павел Булатнікаў выглядае ў новым відэа як Пушкін. Акрамя таго ролі славутых расійскіх пісьменнікаў граюць беларускія спартсмены. У Гогаля, Лермантава і Талстога пераўвасобіліся пяцікратны чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў, чэмпіён Еўропы па боксе Аляксандр Усцінаў, а таксама трэнеры па бодзібілдзінгу.

Пакуль кліп можна убачыць толькі у інтэрнэце, а прадзюсер Ляпісаў Яўген Калмыкоў лічыць, што беларускія тэлеканалы ўвогуле ні за што яго не пакажуць: “Па-мойму, атрымалася прыгожа. Кліп гатовы. Я не думаю, што нейкі беларускі канал будзе яго паказваць, аднак у Інтэрнэце ён дакладна будзе. І шум вакол яго, думаю, таксама будзе”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі