Ляпіс Трубяцкой пакажа “Agitpop” на “Паляне”

Ляпіс Трубяцкой прэзентуе ў Беларусі шоў, прызначанае для заходняй Еўропы. Праграму ў падтрымку спецыяльнага альбома “Agitpop” гурт сыграе 29 траўня ў межах рок-фестываля “Паляна” ў Сілічах. Перад гэтым прэзентацыя шоў адбудзецца ў адным берлінскім клубаў 17 чэрвеня. Гэты канцэрт стане першым у графіку еўрапейскага прома-тура Ляпісаў. А выхад самога альбома “Agitpop”, прызначанага для Еўропы, намечаны толькі на 26 чэрвеня. Ён будзе ўключаць 18 песень з трох апошніх альбомаў гурта, а таксама два бонусы - рэміксы песні “Капітал” ад Ігара Ўдовіна і Noize MC.

Наведвальнікам фэсту “Паляна” Ляпіс Трубяцкой прадэманструе двухгадзінны выступ з лепшымі песнямі з альбомаў “Капітал”, “Маніфест” і “Культпрасвет”, а таксама адмысловы відэашэраг на вялікім светадыёдным экране.

Акрамя Ляпісаў, на “Паляне” выступяць Сяргей Шнураў з новым гуртом “Рубль”, беларускія гурты Unia і "Пара Рублей".

Нагадаем, фэст “Паляна” пройдзе 29 траўня ў РГЦ Сілічы. Пачатак у 17.00. Падрабязней пра праграму, правілы і ўмовы фэсту чытайце на сайце www.plombir-tv.com. Квіткі: танцпляц - 40 тыс. (першыя 1000 шт.) і 50 тыс. (астатнія), фан-зона - 60 тыс.

Фота:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі