Ляцім на Касіяпею! Даведайся, хто перамог!

Пераможцы:

Віншуем Сан Jamin, які назбіраў найбольшую колькасць лайкаў, і Дар'ю, уладальніцу касцюма, які больш за ўсё спадабаўся рэдакцыя Еўрарадыё. Пераможцы атрымаюць запрашальнікі на канцэрт гуртоў "Кассиопея" і "СБПЧ" у клубе Loft і падарункі ад Еўрарадыё.

Умовы конкурса:

Прапануем табе разабраць сямейныя фотаархівы, ды праверыць, ці не быў ты ў дзяцінстве на навагодняй ёлцы класным зайчыкам ці кім яшчэ. Нават калі не — не сумуй, не усё страчана. Прыдумай сабе класны карнавальны касцюм, сфоткайся ў ім. Архіўныя альбо сучасныя фоткі дасылай нам у конкурсны альбом ці на [email protected].


Вынікі падводзім 13 снежня ў 12:00. Аўтар фоткі, якая назбірае найбольш лайкаў, атрымае запрашальнік на дваіх на канцэрт гуртоў "Кассиопея" і "СБПЧ", які адбудзецца пры падтрымцы Еўрарадыё ў кафэ Loft, а ўладальнік касцюма, які больш за астатнія ўпадабае рэдакцыя Еўрарадыё атрымае адзін квіток на канцэрт ды фірмовую торбу Еўрарадыё з падарункамі.

Фота: Сяргей Ільін

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі