Лукашэнку патэлефанаваў Пуцін

Лукашэнку патэлефанаваў Пуцін

Раніцай 29 чэрвеня Аляксандру Лукашэнку патэлефанаваў Уладзімір Пуцін. Гаворка ішла пра эфектыўную рэалізацыю дамоўленасцяў, дасягнутых на апошнім пасяджэнні Вышэйшага дзяржасвета саюзнай дзяржавы. Абмяркоўвалася і далейшае развіццё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, інфармуе president.gov.by.

Лукашэнка і Пуцін пагаварылі і пра футбол — у Расіі працягваецца чэмпіянат свету. Беларускі кіраўнік пажадаў поспеху расійскім футбалістам, якія 1 ліпеня ў 1/8 фіналу згуляюць з іспанцамі.

Прэс-служба расійскага прэзідэнта пра змест гутаркі пакуль нічога не паведаміла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі