Лукашэнку "дакладваюць пра тых, хто хайпуе"

Аляксандр Лукашэнка / Reuters
Аляксандр Лукашэнка / Reuters

На сустрэчы з актывам Мінска Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яму дакладваюць пра тых, хто "хайпуе і посціць". Кіраўнік Беларусі сцвярджае, што такіх лідараў меркаванняў не ведае не толькі ён, але і іх сваякі.

"Калі мне прозвішчы называюць, я пачынаю патыліцу чухаць і думаць: "Хто ж гэта такія? Вы ведаеце, яны думаюць, што яны фармуюць меркаванне ну як мінімум сталіцы нашай краіны. Ды Бог з вамі. Вас сваякі і тое ўспамінаюць доўга, як як, хто вы такія?" — сказаў Аляксандр Лукашэнка, імаверна, маючы на ўвазе артыстаў, музыкаў, мастакоў, журналістаў, якія абвясцілі #культпратэст і адмовіліся ўдзельнічаць у дзяржаўных мерапрыемствах на знак пратэсту супраць затрымання грамадзян на мірных акцыях і арышту актывістаў і палітыкаў.

На думку Лукашэнкі, ініцыятыву ў лідараў меркаванняў павінныя перахапіць чыноўнікі. 

"Вы павінныя фармаваць гэтае меркаванне. І нікому не дазваляць гэта рабіць", — папярэдзіў "актыў" кіраўнік Беларусі. Ён лічыць, што ў краіне створаныя ўсе ўмовы, каб творчыя людзі адчувалі сябе камфортна:

"Збірайце залы. Колькі заробіце — усё вашае. Да мяне якія прэтэнзіі? Вы мяне прасілі стварыць пляцоўкі для таго, каб з народамразмаўляць праз творчасць, — размаўляйце".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі