Лукашэнка з Сочы прыляцеў у Таджыкістан (відэа)

Лукашэнка з Сочы прыляцеў у Таджыкістан (відэа)

Аляксандр Лукашэнка з Сочы прыляцеў у Таджыкістан. Яго самалёт уначы прызямліўся ў аэрапорце Душанбэ. Гэта афіцыйны візіт беларускага кіраўніка, які працягнецца да серады, інфармуе БЕЛТА.

Запланаваныя перамовы Лукашэнкі з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам. Іх асноўная тэма — гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва краін і яго развіццё, рэалізацыя сумесных праектаў, "праца на рынках трэціх краін". Кіраўнікі Беларусі і Таджыкістана наведаюць "маштабную нацыянальную выставу" нашай краіны, зборачную вытворчасць беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў Гісары.

У гэтыя дні ў Душанбэ пройдзе бізнэс-форум "Беларусь — Таджыкістан — Афганістан".

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся ў Сочы, дзе ўдзельнічаў у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Між іншым, ён правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі