Лукашэнка: "Я не магу дапусціць, каб быў нейкі застой"

Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па развіцці Мінска. Ён выказаў незадаволенасць, што яго даручэнні ў гэтай сферы не выконваюцца, перадае БЕЛТА. Пры гэтым беларускі кіраўнік адзначыў, што яго патрабаванні былі "не касмічныя".

Лукашэнка кажа, што ў кіраўніка Мінска каласальныя магчымасці, якія дазваляюць аператыўна выканаць яго даручэнні. "У Мінску працы шмат. Мэр Мінска — гэта цяжкая праца, увесь час на вачах. Мінск павінен дынамічна развівацца. Я не магу дапусціць, каб быў нейкі застой", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка пацікавіўся кадравымі пытаннямі: "Людзей разганяць не трэба, усякія моманты бываюць у жыцці, але калі чалавек праз 3 месяцы, паўгода на пасады не спраўляецца з абавязкамі, тады трэба такіх работнікаў мяняць".

Згадаў кіраўнік дзяржавы і аб развіцці прамысловасці Мінска, пра інвестыцыйныя праекты. "Ёсць пытанні па шэрагу аб'ектаў, якія нашыя так званыя гора-інвестары не пабудавалі, узяліся і не зрабілі. Дапусцім, насупраць" Мінск-Арэны" ў Лябяжым. Я даручаў Мінскаму гарвыканкаму выкінуць гэтых інвестараў з краіны і дабудаваць гэтыя дамы і прадаць", — заявіў Лукашэнка. Грошы, атрыманыя ад продажу, ён прапанаваў накіраваць на будаўніцтва невялікага функцыянальнага цэнтра мастацкай гімнастыкі.

Таксама Лукашэнка, што да Дня Перамогі Мінск трэба тэрмінова прывесці ў належны парадак.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі