Лукашэнка: Вырашаць у Беларусі будзе толькі народ

Марш герояў 6 верасня 2020 года ў Мінску / Еўрарадыё
Марш герояў 6 верасня 2020 года ў Мінску / Еўрарадыё

20 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых рэктараў некаторых універсітэтаў і паведаміў прысутным на пасяджэнні, што пакуль ён "прэзідэнт", у Беларусі ўсе рашэнні будзе прымаць "толькі народ". 

"Сказана, што краіну не аддамо, значыць, не аддамо. Толькі людзі будуць вырашаць. Не прэзідэнт у адзіночку, не кіраўнік Адміністрацыі, найвышэйшыя службовыя асобы, дэпутаты не будуць вырашаць у адзіночку. А прынясуць народу і скажуць: вырашыце вось 10, 20, 30 пытанняў. І як народ вырашыць — так і будзе", — заявіў беларускі кіраўнік.

73 дні запар беларускі народ пратэстуе супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, патрабуючы новых выбараў і спынення гвалту сілавікоў супраць мірных грамадзян. Няўжо кіраўнік краіны вырашыў усё-такі прыслухацца да мільёнаў беларусаў?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі