Лукашэнка: У Беларусі дзейнічаюць тры “штабы”

Лукашэнка: У Беларусі дзейнічаюць тры “штабы”

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі дзейнічаюць некалькі “штабоў”, якія прымаюць важныя рашэнні. У пятніцу ён правёў нараду з кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта. Гаворка ішла пра сітуацыю ў адукацыі, сельскай гаспадарцы, сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Лукашэнка адзначыў, што ўся вертыкаль улады павінна быць раз на квартал на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы, каб абмеркаваць рашэнні па найважнейшых пытаннях. Фармат такіх нарадаў яшчэ будзе распрацоўвацца.

У краіне дзейнічаюць тры “штабы”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, палітычны штаб — гэта Адміністрацыя прэзідэнта, эканамічны — урад, за бяспеку адказвае Савет бяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі