Лукашэнка распавёў, якія віды мастацтва ён любіць

Лукашэнка распавёў, якія віды мастацтва ён любіць

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з усіх відаў мастацтваў ён найбольш любіць кіно і музыку. Таксама ў свой час ён займаўся фатаграфіяй. Пра гэта кіраўнік Беларусі распавёў на сустрэчы з творчай моладдзю 20 сакавіка, перадае БЕЛТА.

Акрамя таго беларускі кіраўнік раскрытыкаваў сучаснае мастацтва. Яго незадавальненне выклікалі, як інфармуе БЕЛТА, некаторыя хіты, якія складана аднесці да мастацтва. "Нават мне няёмка некаторыя рэчы тут паўтараць у гэтай аўдыторыі, тое, што мы бачым, асабліва ў інтэрнэце. На жаль, вось так мы літаральна за дваццаць з лішнім гадоў перавярнулі ўсё грамадства, і лічылі, што гэта лепш, гэта свабода. Вось атрымалі вынік. Таму для мяне вельмі каштоўная ваша творчасць, яна не такая", — патлумачыў Лукашэнка.

Па яго словах, усе дзяржавы і нацыі перыядычна праходзяць праз выпрабаванне "так званай чарнухай". "Тэрмін непрыгожы, але такая яго сутнасць. Як гэта працуе, вы ў поўнай меры адчулі на сабе і ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, і цяпер па асобных напрамках, на жаль, лепш не стала", — заявіў кіраўнік дзяржавы маладым людзям, якія ў 90-я гады толькі нарадзіліся. 

"Менавіта з гэтай прымітыўнай "культуры" пачаўся распад моцнай дзяржавы", — мяркуе Лукашэнка. Ён лічыць, што прапаганда амаральнасці, скажэнне гісторыі, нецэнзурная лексіка, залішні натуралізм сцэн жорсткасці і гвалту ў мастацтве часта руйнавалі знутры цэлыя цывілізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі