Лукашэнка распавёў, што гадуе коз. Відэа

26 красавіка Аляксандр Лукашэнка наведваў Слаўгарадскі раён, пацярпелы ад Чарнобыльскай катастрофы. Ён пазнаёміўся з вытворчасцю на мясцовым заводзе "Бабушкина крынка", а потым завітаў на фэст мясцовых рамеснікаў сыравараў.

Там кіраўнік Беларусі пакаштаваў мясцовыя сыры. Таксама ён распавёў, што мае пяць козаў і нядаўна нарадзілася казляня.

Лукашэнка: "Вось за сыр, што я з'еў, дару табе казляня. Не козачку, а казляня".

Нагадаем, што раней былі абнародаваныя фатаздымкі, як Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам і падначаленымі збірае кавуны і дыні са сваёй гаспадаркі.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі