Лукашэнка расказаў пра скаргі людзей, пацярпелых ад дзеянняў сілавікоў

Лукашэнка расказаў пра скаргі людзей, пацярпелых ад дзеянняў сілавікоў

На сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са студэнтамі БДУ дзяўчына запыталася пра скаргі людзей, пацярпелых ад дзеянняў сілавікоў.

Лукашэнка прызнаўся, што такіх скаргаў некалькі соцень. Але пры гэтым заявіў, што яны ўкінутыя, каб дэзарганізаваць працу следчых.

"Мы трымаем гэта на кантролі, мы гэтыя скаргі аб'ядналі, яны знаходзяцца пад кантролем пэўных груп следчых. Гэта значыць, яны не раскіданыя па ўсёй краіне. І мы іх разглядаем, але іх некалькі соцень. Гэта спецыяльна ўкінулі іх, каб адсячы праваахоўнікаў ад канкрэтнай працы", — паведаміў ён. 

Таксама ён заявіў, што закончыць разгляд скаргаў плануецца к лету. "Па-мойму, Генпракурор дакладваў — палавіну там яны ўжо разабралі", — дадаў ён.

Дагэтуль не пачатая ніводная справа па смерцях і траўмах людзей, атрыманых ад сілавікоў. Затое адзін за адным ідуць суды над пратэстоўцамі, дзе іх асуджаюць на неадпаведна вялікія тэрміны.

Пра тое, як адбываецца разгляд скаргаў, можна меркаваць на прыкладзе гродзенскага журналіста Руслана Кулевіча. Яму зламалі абедзве рукі, але Следчы камітэт не пабачыў у гэтым складу злачынства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі