Лукашэнка расказаў, хто павінен прайсці ў парламент

Лукашэнка расказаў, хто павінен прайсці ў парламент

У Палату прадстаўнікоў павінны прайсці сапраўдныя прафесіяналы незалежна ад іх палітычных перакананняў. Такое меркаванне Аляксандр Лукашэнка выказаў 30 жніўня на сустрэчы з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі, перадае БЕЛТА.

Разам з тым беларускі кіраўнік патлумачыў, якімі павінны быць гэтыя самыя палітычныя погляды: "А палітычныя перакананні павінны спрыяць развіццю краіны. Калі гэта насуперак, то гэта ўжо не прадстаўнік народа".

У сустрэчы прынялі ўдзел спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў, намеснік старшыні ПА АБСЕ Кент Харстэд і кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі Каятана дэ Зулуета Аўтрам.

Лукашэнка выказаў меркаванне, што выбары не павінны дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне. Таксама ён патлумачыў, якой бачыць сваю задачу падчас выбараў. "Бяспека, сумленнасць і прынцыповасць — гэта галоўная задача Прэзідэнта. І я буду рабіць усё, каб выбары ў нас прайшлі такім чынам і каб пасля выбараў наша краіна заставалася такой жа адкрытай, чыстай, сумленнай і бяспечнай", — цытуе БЕЛТА заяву кіраўніка дзяржавы.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі