Лукашэнка расказаў, чым займаецца ў адпачынку

Лукашэнка расказаў, чым займаецца ў адпачынку

На сустрэчы з творчай моладдзю Аляксандр Лукашэнка распавёў, чым займаецца ў адпачынку. Ён заявіў, што ў яго не бывае як такіх выходных, пераважна таму, што не мае намесніка. "Я нават калі і адлучаўся на тыдзень, максімум на дзесяць дзён у так званы адпачынак, на адпачынак — цэлая праграма. Дваццаць мерапрыемстваў, і ты думаеш: гэта адпачынак ці не? А гэтыя пытанні я павінен вырашыць і магу вырашыць толькі ў гэты перыяд", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Як прыклад, Лукашэнка згадаў сваю паездку ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. "Я не люблю гарачае надвор'е, гэта не маё. Паўтара дня — і ўсё, потым мяне дадому цягне. Таму ў мяне там пэўныя сустрэчы, звязаныя перш за ўсё з эканомікай, размяшчэннем нейкіх замоваў, знаёмствам з людзьмі, якія потым прыедуць, нешта адкрыюць", — распавёў беларускі кіраўнік.

Напрыклад, з прадстаўнікамі кампаніі Stadler, якая цяпер вырабляе ў Беларусі вагоны для чыгункі, ён пазнаёміўся падчас працоўнага візіту ў Швейцарыю. Гэты візіт, па словах Лукашэнкі, які быў спалучаны з кароткатэрміновым адпачынкам. 

А ад напружаных працоўных будняў, як заявіў кіраўнік дзяржавы, ён знаходзіць прадуху ў спорце. "Тое, што можа мяне адцягнуць, — толькі спорт. Таму я вам проста раю: займайцеся спортам. І вы будзеце нармальна выглядаць. Гэта немалаважна для любога чалавека, а для маладога тым больш", — падкрэсліў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі