Лукашэнка паляцеў у Сербію з афіцыйным візітам

Лукашэнка паляцеў у Сербію з афіцыйным візітам

Аляксандр Лукашэнка вылецеў у Сербію. На 2-3 снежня ў яго запланаваны афіцыйны візіт у гэтую краіну, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

У Бялградзе ў Лукашэнкі запланаваныя перамовы з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам. Там будзе абмяркоўвацца палітычны дыялог і эканамічная супраца паміж дзвюма краінамі. Па выніках перамоваў будзе падпісаны пакет двухбаковых дакументаў.

Папярэдні раз з Вучычам Лукашэнка сустракаўся гэтым летам: сербскі прэзідэнт прылятаў у Мінск на ІІ Еўрапейскія гульні. 

Акрамя таго кіраўнік Беларусі сустрэнецца са Старшынёй Народнай скупшчыны Сербіі Маяй Гойкавіч і дэпутатамі вышэйшага заканадаўчага і канстытуцыйнага органа краіны.

У гэтыя ж дні ў Бялградзе пройдзе беларуска-сербскі бізнэс-форум.

Найбольш вядомыя сербскія бізнэсоўцы, якія дзейнічаюць у Беларусі, — браты Карычы, уладальнікі кампаніі "Дана холдынг". Карычы лічацца блізкімі сябрамі беларускага кіраўніка. Рэкламныя сюжэты пра іх бізнэс выходзяць у праграмах беларускай тэлевізіі пад выглядам навінаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі