Лукашэнка паляцеў на сустрэчу з Пуціным

Лукашэнка паляцеў на сустрэчу з Пуціным

Аляксандр Лукашэнка адправіўся з працоўным візітам у Расію. Як інфармуе БЕЛТА, самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Сёння ў яго запланаваная нефармальная сустрэча з Уладзімірам Пуціным. Чакаецца, што кіраўнікі Беларусі і Расіі разам наведаюць Спаса-Праабражэнскі Валаамскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр.

Заўтра, 18 ліпеня, Лукашэнка і Пуцін паўдзельнічаюць у пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго адбудуцца двухбаковыя перамовы кіраўнікоў дзяржаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны будуць абмяркоўваць узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі