Лукашэнка падпісаў у Ашхабадзе 11 дакументаў

Лукашэнка падпісаў у Ашхабадзе 11 дакументаў

30 сакавіка Аляксандр Лукашэнка правёў у Ашхабадзе перамовы з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. Кіраўнік Беларусі заявіў, што наша краіна — “надзейнае апірышча” для Туркменістана ў Еўропе. Мінск гатовы забяспечыць туркменаў лагістычнымі цэнтрамі для арганізацыі паставак прадукцыі ў Еўропу. Лукашэнка нагадаў, што раней такой прапановай скарыстаўся Кітай. Бердымухамедаў адзначыў узрастаючае ўзаемадзеянне краін.

Па выніках перамоваў кіраўнікі Беларусі і Туркменістана прынялі сумесную заяву, у якой адзначылі высокую дынаміку міждзяржаўнага дыялогу, пацвердзілі гатоўнасць паглыбляць двухбаковыя адносіны ва ўсіх сферах. Лукашэнка і Бердымухамедаў падпісалі 11 дакументаў па развіцці супрацоўніцтва.

Кіраўнікі краін паўдзельнічалі ў цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў беларускага пасольства ў Ашхабадзе. На 31 сакавіка запланаванае ўрачыстае адкрыццё Гарлыцкага горна-ўзбагачальнага камбіната, які дапамагалі будаваць беларусы.

“Мы ж не вялікія капіталісты, як раней казалі: схапілі і пайшлі. Мы дамаўляліся, што мы прыносім тэхналогіі і навучаем людзей. І сёння многія туркмены з гонарам могуць сказаць, што яны засвоілі гэтыя тэхналогіі”, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі