Лукашэнка не хоча ствараць войска-"монстра" (відэа)

15 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра абароны Андрэя Раўкова. Міністр паведаміў пра ход мадэрнізацыі беларускай войска.

Лукашэнка канстатаваў, што прыстасоўваць войска да ўмоваў сучасных войнаў і выклікаў даводзіцца ўжо трэці раз. "Нікуды ад гэтага не дзенешся. Свет вельмі дынамічны, асабліва ў гэтым плане. Не ўлічваць сусветны досвед вядзення сучаснай вайны мы не можам. У адваротным выпадку мы будзем ствараць" монстра" — войска, якое потым не зможа ваяваць. Крый божа, калі гэта адбудзецца, вядома", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Таксама Лукашэнка дадаў, што войска трэба развіваць так, "каб нікому не было цікава нават паглядзець коса ў наш бок, гэта значыць Узброеныя Сілы павінны быць магутнымі".

Міністр далажыў кіраўніку Беларусі аб праблемных пытаннях мадэрнізацыі войска. Таксама ён паведаміў пра чарговыя выпрабаванні ракетных і іншых сістэм, якія ствараюцца для абароны краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі