Лукашэнка: Навукоўцам трэба плаціць больш, але за вынік

Лукашэнка: Навукоўцам трэба плаціць больш, але за вынік

Беларускія навукоўцы павінны зарабляць больш, але за вынік. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 красавіка на нарадзе аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі. Яна праходзіць у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, перадае БЕЛТА.

Падчас нарады было ўзнятае пытанне аплаты працы навукоўцаў. Лукашэнка ў адказ заявіў, што грошы трэба зарабіць. Ён падкрэсліў, што дзяржава гатовая фінансаваць навуку ў большым аб'ёме, бо эканамічнае і сацыяльнае развіцце Беларусі грунтуецца на інавацыйным шляху.

Разам з тым Лукашэнка выступіў супраць ураўнілаўкі ў аплаце працы навукоўцаў. Па яго словах, "арыентавацца трэба на тое, каб плаціць больш, але за вынік".

Падчас нарады абмяркоўваюцца розныя прапановы па вырашэнні праблем, якія існуюць у беларускай навуцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі