Вы тут

Лукашэнка ляціць у Арменію

Аляксандр Лукашэнка / ria.ru

30 верасня Аляксандр Лукашэнка ляціць у Арменію. Як інфармуе БЕЛТА, у Ерэване беларускі кіраўнік возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Як вядома, у яго ўваходзяць кіраўнікі Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Арменіі. У Лукашэнкі будзе магчымасць паразмаўляць з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

У парадку дня ерэванскай сустрэчы пазначаны пытанні фінансавай палітыкі, эканамічнага ўзаемадзення, энергетыкі і міжнароднай дзейнасці. Анансуецца, што кіраўнік Беларусі ў сваім выступе будзе гаварыць пра сваё бачанне далейшага развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза.

Працоўны візіт Аляксандра Лукашэнкі працягнецца два дні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.