Лукашэнка: дваровыя тэрыторыі — гэта ачаг грамадзянскай вайны

Лукашэнка: дваровыя тэрыторыі — гэта ачаг грамадзянскай вайны

20 лістапада падчас паездкі на "Гомсельмаш" Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, чаму ўлады пачалі "наводзіць парадак" і ўвялі ўзмоцненае патруляванне ў дзясятках дварах у Мінску. "Не пайшлі рабочыя [страйкаваць], — цытуе яго словы БЕЛТА. — А што рабіць, а як падтрымаць пратэстныя настроі, як далей рухацца? Дваровыя тэрыторыі!".

Лукашэнка адзначыў, што ва ўладзе не ўсе разумелі гэтую "пагрозу".

"Я нядаўна казаў: для кагосьці гэта дваровыя тэрыторыі, жартачкі, а для нас вясной — гэта ачаг грамадзянскай вайны, гэта стральба, забойствы людзей, — эмацыйна гаварыў ён працоўным. — Што будзем рабіць потым?".

Таксама Аляксандр Лукашэнка заявіў на "Гомсельмашы", што ён не можа быць "фашыстам", паколькі не з'яўляецца нацыяналістам. Распавёў пра "вельмі магутныя спецслужбы свету", якія нібыта працуюць супраць Беларусі. Адзін "падрыўны" цэнтр ён убачыў пад Варшавай, іншы — пад Кіевам. Ён паабяцаў, што на наступным тыдні пра гэта распавядуць больш падрабязна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі