Лукашэнка: Для мяне незалежнасць — паняцце адноснае

Лукашэнка: Для мяне незалежнасць — паняцце адноснае

Аляксандр Лукашэнка назваў суверэнітэт Беларусі і Расіі святым. Пра гэта ён заявіў на перамовах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

"Навошта нам падымаць пытанні суверэнітэту Беларусі з Расіяй? Гэта абраз, гэта святое. Вось вы расіяне. У мяне ўзнікае пытанне: вы гатовыя сёння паступіцца ці гандлявацца суверэнітэтам? Я маю на ўвазе незалежнасць у гэтым (пытанні). Для мяне незалежнасьць — гэта паняцце адноснае", — цытуе ria.ru словы Лукашэнкі. 

Ён дадаў, што праблемы суверэнітэту на перамовах у Пуціным не абмяркоўвалі. "Мы зыходзім з таго, што сёння ёсць дзве дзяржавы", — дадаў кіраўнік Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі