Лукашэнка: дабрабыт жыхароў КНДР паспяхова паляпшаецца

Reuters
Reuters

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына з нацыянальным святам — Днём утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. У віншавальнай тэлеграме кіраўнік Беларусі заявіў, што пад кіраўніцтвам Кім Чэн Ына КНДР "працягвае паспяховы рух па шляху ўмацавання нацыянальнага суверэнітэту і дабрабыту грамадзян, дасягнула адчувальных практычных вынікаў у няпростай справе наладжвання дыялогу і атмасферы даверу на Карэйскім паўвостраве".

Лукашэнка ўпэўнены, што прыязныя адносіны паміж Беларуссю і Паўночнай Карэяй будуць і далей развівацца на карысць нашых народаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі