Лукашэнка: Беларусь не рвецца ў міратворцы

Лукашэнка: Беларусь не рвецца ў міратворцы

Беларусь не рвецца ў міратворцы, але канфлікт ва Украіне трэба ліквідаваць як мага хутчэй. Пра гэта ў прамове на міжнародным форуме "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх" заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што апошнім часам "асобныя СМІ" пачалі папракаць Беларусь у справе міратворцаў. "Мы нікуды не рвемся, — гаварыў Лукашэнка. — У нас сваіх праблем больш, чым дастаткова".

У той жа час наша краіна зацікаўлена ў спакоі ва Украіне: "Калі ва Украіне не будзе міру, будзе спякотна не толькі нам, але і ўсім вам". Аляксандр Лукашэнка заклікаў як мага хутчэй ліквідаваць канфлікт ва Украіне. "І ў гэтым вы можаце на нас разлічваць. Мы зробім усё, пра што дамовяцца канфліктуючыя бакі", — сказаў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка нагадаў, што Беларусь прыняла 150 тысяч украінскіх бежанцаў, дапамагае ім у працаўладкаванні, медабслугоўванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі